Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На выбарах ва Ўкраіне праводзяцца два экзыт-полы


«Нацыянальны экзыт-пол» праводзіць кансорцыюм кампаній у складзе фонду «Дэмакратычныя ініцыятывы» імя Ілька Кучарыва, Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялёгіі і Цэнтра Разумкова.

Сацыёлягі апытаюць каля 17 тысяч рэспандэнтаў на 400 выбарчых участках па ўсёй Украіне за выключэньнем Крыму.

Адразу пасьля завяршэньня галасаваньня а 20.00 яны апублікуюць папярэднія вынікі экзыт-полу.

Яшчэ адзін Усеўкраінскі тэлевізыйны экзыт-пол будзе праводзіць кампанія «TNS ва Украіне» на замову чатырох тэлеканалаў — ICTV, «1 +1» , ТРК «Украіна» і «Інтэр».

У рамках гэтага экзыт-пола плянуецца апытаць 20 тысяч рэспандэнтаў на 610 выбарчых участках. У выбарку не патрапіць Крым, а таксама некаторыя гарады на ўсходзе Ўкраіны.
XS
SM
MD
LG