Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ажыятаж на выбарчых участках у Кіеве


На выбарчым участку № 800621, разьмешчаным у гімназіі № 32 па вуліцы Івана Фёдарава ажыятаж назіраўся з самага ранку. Кіяўляне выбіраюць 25 траўня прэзыдэнта, мэра горада, дэпутатаў гарсавета.

Людзі адказна ставяцца да галасаваньня. Зранку нават утварылася невялікая чарга, якая не зьнікала цягам гадзіны.

Старшыня выбарчай камісія Вадзім Ткачэнка спадзяецца, што кіраўнік краіны будзе абраны ў першым туры, бо «пакуль яго няма, мы вельмі слабыя».
«Арганізацыя галасаваньня пакінула вельмі прыемнае уражаньне. Усё адбывалася максымальна адкрыта і галосна. Выкарыстоўвалася шмат тэхналягічных захадаў, якія сур’ёзна ўскладняюць фальшаваньне (нумараваныя плястыкавыя пячаткі, разьмеркаваньне сярод сябраў камісіі бюлетэняў у прысутнасьці вялікай колькасьці сьведкаў, адрыў ад бюлетэня пры яго выдачы кантрольнага талёна з нумарам). Пры гэтым датэрміновае галасаваньне ва Ўкраіне адсутнічае, а людзі галасуюць па загадзя узгодненым выбарчай камісіяй з выбарцамі сьпісамі», — распавёў Свабодзе назіральнік зь Беларусі Арцём Лява.
XS
SM
MD
LG