Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Толькі 23% латвійцаў прыйшлі галасаваць за дэпутатаў у Эўрапарлямэнт


Эўрапейскія выбары ў Вялікабрытаніі
Эўрапейскія выбары ў Вялікабрытаніі
У Латвіі ў суботу адбыліся выбары ў Эўрапарлямэнт. Па дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі Латвіі, яўка склала 23,7 адсотку. Папярэднія вынікі галасаваньня ЦВК апублікуе апоўначы ў нядзелю.

У Эўрапарлямэнт ад Латвіі абіраецца восем дэпутатаў. Амаль паўтара мільёна грамадзянаў Латвіі маюць права голасу.

У пятніцу выбары ў Эўрапарлямэнт адбыліся ў Чэхіі і Ірляндыі, у чацьвер — у Нідэрляндах і Вялікабрытаніі.

У іншых краінах Эўразьвязу выбары пройдуць у нядзелю. У галасаваньні бяруць удзел каля 400 мільёнаў грамадзян у 28 краінах Эўразьвязу. Яны выбіраюць 751 дэпутата Эўрапарлямэнту на бліжэйшыя пяць гадоў. Канчатковыя вынікі выбараў будуць апублікаваныя на працягу двух тыдняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG