Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АБСЭ зьбіраецца прызнаць выбары ва Ўкраіне


Арганізацыя па бясьпецы і супрацы ў Эўропе ня бачыць падстаў для прызнаньня прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне нелегітымнымі. Пра гэта заявіў генэральны сакратар парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Спэнсэр Олівэр, паведамляе ТСН.

«У нас сёньня быў насычаны дзень, мы правялі шмат сустрэч, атрымалі шмат інфармацыі», — сказаў ён. «Мы спрабуем ацаніць, наколькі бясьпечна людзям прыходзіць на выбарчыя ўчасткі. Мы зьбіраем інфармацыю ад спэцыяльнай маніторынгавай місіі, у нас ёсьць доўгатэрміновыя назіральнікі, якія знаходзяцца тут у рэгіёне», — дадаў кіраўнік парлямэнцкай асамблеі арганізацыі.

Олівэр патлумачыў, што мае на ўвазе перш за ўсё сытуацыю на крайнім Усходзе Ўкраіны. «Мы разумеем, што выбары сутыкнуліся зь вялікімі праблемамі. Для некаторых людзей, якія хочуць прагаласаваць, гэта даволі небясьпечна, але мы спадзяемся, што небясьпеку можна будзе папярэдзіць і пераадолець», — падкрэсьліў прадстаўнік АБСЭ.

«Я абсалютна ўпэўнены, што гэтыя выбары будуць прызнаныя легітымнымі як волевыяўленьне большасьці людзей», — падсумаваў ён.

На выбарах прэзыдэнта ва Ўкраіну прыедуць больш за дзьве тысячы замежных назіральнікаў.

Сёньня старшыня ЦВК Мыхайла Ахендоўскі заявіў, што галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах у Луганскай вобласьці адбудзецца толькі ў 2 з 12 акругаў.
XS
SM
MD
LG