Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране пакаралі сьмерцю мільярдэра


У Іране пакаралі сьмерцю прадпрымальніка мільярдэра, якога абвінавацілі ў датычнасьці да банкаўскіх махінацый на суму два з паловай мільярды даляраў.

Па паведамленьні іранскага тэлебачаньня, Махафарыд Амір Хасраві, вядомы таксама як Амір Мансур Арыяна, быў пакараны ў суботу раніцай у турме Эвін, што на поўнач ад Тэгерану. Раней найвышэйшая судовая інстанцыя Ірану зацьвердзіла вынесены яму сьмяротны прысуд.

Па словах адваката мільярдэра, ён не атрымаў ніводнага паведамленьня, калі павінна адбыцца пакараньне яго падабароннага.

Хасраві абвінавацілі ў незаконным атрыманьні буйных крэдытаў для набыцьця актываў некалькіх дзяржаўных кампаній. У гэтай справе былі асуджаныя яшчэ 39 чалавек, чатырох зь іх асудзілі да сьмерці, двое атрымалі пажыцьцёвае зьняволеньне, астатнія — па 25 гадоў пазбаўленьня волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG