Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак пачаў паломніцтва на Сьвятую зямлю


Папа Рымскі Францішак пачынае ў суботу візыт у Ярданію, зь якога пачнецца яго трохдзённая паездка па Блізкім Усходзе.

Па словах прадстаўнікоў Ватыкану, гэтая паездка павінна адрадзіць надзею ў хрысьціянскае насельніцтва Блізкага Ўсходу, якое скарачаецца, і заклікаць прадстаўнікоў усіх рэлігій працаваць разам на карысьць міру.

Хрысьціянскае насельніцтва няўхільна скарачаецца па ўсім Блізкім Усходзе. Арабскія паўстаньні апошніх гадоў, грамадзянская вайна ў Сырыі і ўздым радыкальнага ісламу толькі паскорылі гэты працэс.

Гэта першы візыт у рэгіён папы Францішак — духоўнага лідэра мільярду каталікоў.

Пасьля сустрэчы з каралём Ярданіі Абдалой і набажэнства на стадыёне Амана пантыфік сустрэнецца з уцекачамі з Сырыі і Іраку на рацэ Ярдан, у тым месцы, дзе па паданьні быў ахрышчаны Ісус.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG