Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 25 траўня: выбары ва Ўкраіне, папа ў Ізраілі, фінал хакею


Уладзімер Каткоўскі
Уладзімер Каткоўскі

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Ва Ўкраіне сёньня пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары. Як у самой краіне, так і сьвеце ўскладаецца спадзяваньне, што абраньне легітымнага кіраўніцтва дапаможа ў вырашэньні крызысу падзеленай краіны. У выбарчых бюлетэнях 21 кандыдат, сярод іх былая прэм'ерка Юлія Цімашэнка, прадстаўнікі камуністаў Пятро Сіманенка і «Правага сэктару» Дзьмітры Яраш, Алег Цягнібок ад аб'яднаньня «Свабода». Найбольшыя шанцы , паводле аглядальнікаў, мае бізнэсовец Пятро Парашэнка. Праблематычным застаецца правядзеньне выбараў на ўсходзе краіны, дзе некаторыя ўчасткі захопленыя ці кантралююцца сэпаратыстамі. На выбарах зарэгістраваныя больш як 800 міжнародных назіральнікаў.

Папа Францішак пачне сёньня двухдзённы візыт у Ізраіль.

У Менску ў сквэры каля опэрнага тэатру – ўскладаньне кветак да помніка Максіму Багдановічу (у 11:30), памінальная служба ў Петрапаўлаўскім саборы пройдзе а 13-й.

Фінал чэмпіянату сьвету на хакеі ў Менску.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1792 – Геранёны (цяпер Іўеўскі раён) атрымалі герб.

1907 – у Вільні адбыўся зьезд настаўнікаў, на якім створаны Беларускі настаўніцкі саюз.

1880 – нарадзіўся Вацлаў Іваноўскі, беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, доктар тэхнічных навук.

1905 – нарадзіўся Сяргей Хмара (сапр. Сіняк; мяст. Казлоўшчына, цяпер Дзятлаўскі раён), пісьменьнік, паэт, журналіст, выдавец, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і Канадзе.

1917 – памёр Максім Багдановіч, паэт, перакладчык, крытык. Пахаваны на старых гарадзкіх могілках у Ялце.

1937 – нарадзіўся Мікола Купрэеў, беларускі паэт.

1938 – у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар опэры і балету.

1949 – нарадзіўся Леанід Барткевіч, беларускі сьпявак і музыка.

1953 – у Нарыльску адбылося самае буйное паўстаньне ў гісторыі Гулагу, у якім бралі ўдзел і беларусы.

1968 – памёр Францішак Кушаль, вайсковец, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

1970 – памёр Мікола Абрамчык, беларускі грамадзкі й палітычны дзяяч, старшыня Рады БНР (1947-1970).

1978 – нарадзіўся Павал Мажэйка, беларускі журналіст.

1987 – памёр Яўген Калубовіч (на эміграцыі Каханоўскі), гісторык, грамадзка-палітычны дзяяч, літаратуразнавец, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

2007 – памёр Уладзімер Каткоўскі, беларускі блогер, вэб-рэдактар беларускай службы Радыё Свабода, заснавальнік беларускай Вікіпэдыі.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Каткоўскі — рупны web-мастак,
Умее зрушана, нязмушана
Сайт па-крывіцку ўбачыць так,
Што сайт
Рашуча зьбеларушвае
Ўсіх праз дапытны інтэрнэт,
Каму баліць крывіцкі сьвет.

Прысьвячэньне Рыгора Барадуліна Ўладзімеру Каткоўскаму, рэдактару сайта Радыё Свабода
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG