Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Освальд» Аляксандра Лукашука выйшаў па-польску


Кніга Аляксандра Лукашука «Сьлед матылька. Освальд у Менску» толькі што выйшла ў перакладзе на польскую мову ў выдавецтве Калегіюму Ўсходняй Эўропы ва Ўроцлаве.

Кнігу пераклала Яанна Бэрнатовіч.

Кніга «Сьлед матылька. Освальд у Менску» атрымала прэмію «Гліняны Вялес» Таварыства Вольных Літаратараў у 2012 годзе і патрапіла ў шорт-ліст першай Прэміі імя Ежы Гедройця.

Кніга Аляксандра Лукашука была выдадзеныя ў 2011 годзе ў сэрыі Бібліятэка Свабоды, у якой да гэтай пары зьявіліся 45 выданьняў.

У 2014 годзе відэафільм Радыё Свабода «Освальд у Менску» атрымаў «Срэбную Ўзнагароду Адметнасьці» ад амэрыканскай Акадэміі інтэрактыўнага і візуальнага мастацтва, Нью-Ёрк.
XS
SM
MD
LG