Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рух «За свабоду» падтрымае толькі па-эўрапейску настроенага кандыдата ў прэзыдэнты


Аляксандар Мілінкевіч, старшыня Руху

Аляксандар Мілінкевіч, старшыня Руху

Рада руху «За свабоду» сёньня выступіла за выпрацоўку адзінай стратэгіі дзеяньняў дэмакратычных сілаў Беларусі на прэзыдэнцкую выбарчую кампанію 2015 году і абраньне адзінага альтэрнатыўнага кандыдата ў прэзыдэнты.

Такая заява прагучала 23 траўня пасьля паседжаньня рады.

У дакумэнце адзначаецца, што рух «За свабоду» вітае прагрэс у кансультацыях датычна выпрацоўкі працэдуры і крытэраў абраньня адзінага кандыдата. Разам з тым гаворыцца пра тое, што «важнай ёсьць ня толькі слушная працэдура абраньня адзінага альтэрнатыўнага кандыдата, але і стратэгія дзеяньняў дзеля атрыманьня падтрымкі большасьці беларускага народу». Таму рух настойвае, каб «палітык ці грамадзкі дзеяч у статусе адзінага кандыдата дэмакратычных сілаў быў правадніком ідэі незалежнасьці Беларусі і яе эўрапейскага выбару».

Першы намесьнік старшыні руху Юрась Губарэвіч пасьля паседжаньня сказаў Свабодзе:

«Вызначэньне адзінага кандыдата — усё ж не пытаньне бліжэйшых дзён. Пакуль вельмі мала асобаў заявіла пра сваю гатоўнасьць удзельнічаць у такой працэдуры і нават наагул вылучацца кандыдатам у прэзыдэнты. Таму рэальна гэты працэс яшчэ будзе трываць. Хоць, на нашу думку, ён патрабуе паскарэньня. Спадзяемся, што ўсё будзе вырашана цягам бліжэйшых двух-трох месяцаў».

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсьці ў 2015 годзе.
XS
SM
MD
LG