Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратыстаў пачалі ганяць і на Луганшчыне


Прарасейскі блёкпост на Луганшчыне

Прарасейскі блёкпост на Луганшчыне

Антытэрарыстычная апэрацыя перайшла ў актыўную фазу ў Луганскай вобласьці. Баі паміж праўладнымі сіламі і баевікамі разгарнуліся ў раёне прамысловых гарадоў Рубежнае і Лісічанск.

Баі паміж украінскімі сілавікамі і баевікамі адбываюцца ў раёне прамысловых гарадоў Рубежнае ды Лісічанск. Гарады стаяць на розных берагах Северскага Данца. Байцы ўкраінскай арміі і Нацгвардыі спрабавалі прарвацца ў Лісічанск. Баевікі ўзарвалі пешаходны мост.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, з вайскоўцамі ваюе групоўка аднаго зь лідэраў луганскіх сэпаратыстаў Аляксея Мазгавога, якому дапамагаюць расейскія казакі.

У мясцовых шпіталях — шэсьць параненых. Але ўдакладніць гэтую інфармацыю немагчыма, бо ідуць баявыя дзеяньні.

Раней афіцыйна паведамлялася, што загінуў адзін украінскі вайсковец. Аднак мясцовыя жыхары распавядаюць пра значна большыя страты.

Дагэтуль такіх баёў на Луганшчыне не было. Інфармацыя пра актыўную фазу антытэрарыстычнай апэрацыі выклікала паніку, людзі пабеглі ў крамы скупляць харчы. У супэрмаркетах утварыліся чэргі. Людзі пачалі здымаць грошы ў банкаматах.

Панічныя настроі ў Лісічанску, Рубежным, Севераданецку і Стаханаве.

Жыхары Лісічанску запасаюцца вадой, бо прайшла інфармацыя, што яе могуць адключыць. Аўтатранспарту цяжка рухацца па горадзе — сэпаратысты павалілі дрэвы.

Цяпер пад кантролем сэпаратыстаў застаецца поўдзень Луганшчыны, у тым ліку і абласны цэнтар.

Паводле дадзеных грамадкай арганізацыі «Камітэт выбарцаў Украіны», працаваць могуць толькі тры з дванаццаці акруговых камісіяў.

У самім Луганску камісіі не працуюць, участкі не гатовыя прымаць выбарцаў.
XS
SM
MD
LG