Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За квіток на чвэрцьфінал хакейнага чэмпіянату прасілі 100 даляраў


Квіткі намінальным коштам 208 і 286 тысяч беларускіх рублёў спэкулянты перапрадавалі па 100 даляраў.

Спэкулянтаў злавілі супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў.

Акрамя таго, супрацоўнікі фінансавай міліцыі знайшлі замежных грамадзянаў, якія напярэдадні матчаў у «Мінск-Арэне» прадавалі квіткі на 15–25 даляраў ЗША вышэй за іх намінальны кошт, перадае БелаПАН.

Замежнікам пагражае як мінімум — штраф і канфіскацыя грошай, як максымум — крымінальная адказнасьць.

Чвэрцьфіналы адбыліся 22 траўня.

На 24-га заплянаваныя паўфінальныя сустрэчы.

А 25 траўня адбудзецца фінал чэмпіянату сьвету па хакеі.
XS
SM
MD
LG