Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфаграфіка: Калі Данбас выйдзе з Украіны


Украінскі тэлеканал Еспресо.TV прааналізаваў сацыяльна-эканамічныя паказьнікі Данбасу.

З прычыны магчымага аддзяленьня Данбасу істотна ўзрасьце пазыковая нагрузка на эканоміку Ўкраіны — Данецкая і Луганская вобласьці ў выпадку аддзяленьня наўрад ці возьмуць на сябе сваю долю нацыянальнага доўгу дзяржавы. ВУП Украіны зьменшыцца, а плаціць па сувэрэнных даўгах трэба будзе столькі ж.

Міністэрства фінансаў Украіны ацэньвае здольнасьць Данецкай і Луганскай абласьцей самастойна забясьпечваць свае патрэбы па выніках 2013 году ў 39,8% і 44,1% адпаведна.

Аб’ём спажыванага краінай газу скароціцца на 9,8 млрд куб. м у год, або амаль на 20%.

Доля расейскага насельніцтва скароціцца з 17,4% на пачатак 2014 году да менш чым 11,5%.

Крыніца: Еspreso.tv.
XS
SM
MD
LG