Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэйкавая вайна на Данецкай чыгунцы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Невядомыя падарвалі чыгурачныя рэйкі на 57 кілямэтры перагону Шцераўка — Шчэтава ў Луганскай вобласьці.

У выніку выбуху спыніўся рух цягнікоў.

Сайт Данецкай чыгункі паведамляе і пра іншыя здарэньні ў дэстабілізаваным рэгіёне.

«У выніку абстрэлу пашкоджаны будынак вакзала станцыі Рубежнае. Пашкоджаныя дах , сьцены, вокны, дзьверы, заля для абслугоўваньня пасажыраў, білетныя касы, кабінэты таварнай канторы ды іншыя адміністрацыйныя кабінэты».

«Цягавая падстанцыя станцыі Славкурорт абстраляная. У выніку пашкоджаны раённы трансфарматар 35/10 кВт і адбылося ўзгараньне аліваў».

«У апошні час на дарозе пачашчаюцца выпадкі масавых і арганізаваных злачынных замахаў на дзяржаўную маёмасьць у выглядзе зламысных пашкоджаньняў сродкаў сыгналізацыі і сувязі, рухомага складу, а таксама крадзяжу грузаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG