Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Батальён «Данбас» трапіў у засаду


Палова байцоў батальёна «Данбас», які трапіў у засаду баевікоў на Данеччыне, прарвалася і сабралася каля блёкпаста арміі. Рэшта застаецца ў акружэньні, сувязь зь імі няма.

Большая частка асабістага складу батальёна «Данбас» атрымалі раненьні, многія страцілі шмат крыві. Параненых вывезьлі на армейскі блёкпост у горад Краснаармейск.

Пра гэта паведамляе камандзір дабравольніцкага батальёна тэрытарыяльнай абароны Данецкай вобласьці «Данбас» Сямён Сямёнчанка на сваёй старонцы ў Facebook.

«З акружанай групай, якая засталася ў будынку, да гэтай хвіліны падтрымлівалася тэлефонная сувязь. Толькі што паведамілі, што сувязь перарвалася. У байцоў сканчаюцца патроны. Падысьці да іх няма магчымасьці — працуюць снайпэры. Патрэбны БТР, каб пад’ехаць да будынка і вывезьці хлопцаў. Далей заправачнай станцыі прайсьці ня можам», — напісаў ён.

Камандзір батальёна паведаміў, што каля шпіталя з параненымі выстаўленая ахова, ацалелыя ваенныя вяртаюцца назад. У акружанай групе амаль усе параненыя.

«Упэўнены, што маршрут нашага перамяшчэньня быў загадзя вядомы тэрарыстам. Такой канцэнтрацыі на звычайных блёкпастах у сэпаратыстаў звычайна не назіраецца. Супраць нас працуюць вымуштраваныя чачэнскія атрады», — напісаў Сямёнчанка.

Таксама камандзір батальёна паведаміў, што да месца бою падышоў БТР баевікоў, падцягнуліся буйнакаліберныя кулямёты, батальён «Данбас» закідваюць гранатамі.

Сямён Сямёнчанка падкрэсьліў, што кіраўніцтва антытэрарыстычнай апэрацыяй і камандаваньне ўзброеных сіл ведае пра сытуацыю, і яшчэ раз выказаў просьбу пра падмогу і БТР.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG