Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Валыні жалоба па забітых у Данбасе салдатах


На месцы бою пад Валнавахай
На месцы бою пад Валнавахай

Учора падчас атакі прарасейскіх баевікоў на падразьдзяленьне ўкраінскага войска ля гораду Валнаваха Данецкай вобласьці былі забітыя 16 салдат і параненыя больш за 30.

У Валынскай вобласьці, дзе стала знаходзіцца вайсковая частка, байцы якой загінулі ў Данбасе, абвясьцілі жалобу.

Мясцовыя актывісты зьбіраюць грошы на закупку бронекамізэлек для вайскоўцаў, што ўдзельнічаюць у антытэрарыстычнай апэрацыі, паведамляе УНІАН.

Паводле сьведак бою пад Валнавахай, гэта было паказное забойства салдат, піша агенцтва.

Да блок-паста салдат пад’ехала машына, адтуль пачалі расстрэльваць людзей, і потым выйшлі людзі і дабівалі параненых:

«Хлопцам ламалі рукі, аднаму выбілі сківіцу са словамі: адкуль ты прыехаў? Ён кажа: „З Валыні“, а яны яму: „Што ты робіш у нас на Данбасе?“ Пасьля гэтага людзі, якія расстрэльвалі хлопцаў, надзелі на сябе георгіеўскія стужкі. Відавочна, гэта наёмнікі, якія такім чынам ажыцьцяўлялі паказальна-карную апэрацыю супраць украінскай улады», — цытуе УНІАН сьведку бою.

Тым часам брытанскія СМІ паведамілі, што адказнасьць за тэракт узяла на сябе групоўка ДНР пад кіраўніцтвам расейскага дывэрсанта Гіркіна (Стралкова).

На відэа, апублікаваным Daily Mail, баевікі дэманструюць зброю забітых вайскоўцаў, якую яны захапілі як трафэі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG