Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тайляндзе забаронена зьбірацца больш чым пяцярым


Некалькі краін асудзілі вайсковы пераварот у Тайляндзе. Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы заявіў, што гэтаму няма апраўданьня.

Керы выказаў занепакоенасьць у сувязі з паведамленьнямі аб затрыманьні палітычных лідэраў Тайлянда і заклікаў вызваліць іх.

Інданэзія , Філіпіны і Аўстралія таксама выказалі заклапочанасьць у сувязі з падзеямі ў Тайляндзе. Японія заклікала да неадкладнага аднаўленьня дэмакратыі.

Раней у чацьвер камандуючы арміяй Тайлянда генэрал Прают Чан-Оча абвясьціў аб пераходзе ўлады ў краіне да вайскоўцаў і прыпыненьні дзеяньня канстытуцыі.

У краіне забароненыя «палітычныя сходы», у якіх удзельнічаюць больш за пяць чалавек.

Генэрал Прают Чан-Оча заявіў таксама аб увядзеньні кантролю за дзейнасьцю СМІ і спыненьні пратэстных акцый у Бангкоку.

У тэлевізійным звароце 22 траўня генэрал падкрэсьліў, што вайскоўцы прыйшлі да ўлады, каб аднавіць у краіне парадак і правесьці рэформы. Удзельнікам вулічных выступленьняў было сказана разыходзіцца па хатах, у адваротным выпадкі вайсковае кіраўніцтва папярэдзіла, што акцыі будуць разагнаныя сілай.

Увосень мінулага году ў Тайляндзе пачаліся антыўрадавыя выступы з патрабаваньнем адстаўкі прэм'ера Інглак Чынават. Нядаўна Канстытуцыйны суд адхіліў яе ад пасады, прызнаўшы вінаватай у злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі. Быў прызначаны часовы кабінэт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG