Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС высьвятляе лёс беларуса, арыштаванага ў Адэсе


Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык паведаміў, што беларускі бок атрымаў адказ на запыт пра лёс затрыманага ва Ўкраіне беларускага грамадзяніна Шабаліна, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту ў Адэсе.

«У адказ на наш запыт пра грамадзянства спадара Шабаліна мы атрымалі адказ ад афіцыйных украінскіх органаў, у якім напісана, што пры затрыманьні гэтага чалавека ў яго не было дакумэнтаў, якія б пацьвярджалі, хто ён такі. Цяпер МЗС Беларусі праводзіць адпаведныя мерапрыемствы з мэтай удакладніць, ці сапраўды спадар Шабалін зьяўляецца грамадзянінам Беларусі», — заявіў з гэтай нагоды афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG