Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ЭГУ адабралі 17 выкладчыкаў з 120 ахвотных


У ЭГУ завяршылі адбор выкладчыкаў, зь якімі будуць падпісаныя 5-гадовыя працоўныя дамовы.

Як паведамляе прэсавая служба ЭГУ, па выніках адкрытага конкурсу, які складаўся з этапаў папярэдняга адбору заявак і правядзеньня індывідуальных сумоўяў з кандыдатамі, унівэрсытэт выбраў 17 выкладчыкаў, якім будзе прапанавана падпісаць працоўныя дамовы на 5-гадовы тэрмін з поўнай занятасьцю, каб выкладаць і праводзіць навуковыя даследаванні.

У склад Камісіі па найме выкладчыкаў, якая ажыцьцяўляла адбор, уваходзіла сем прадстаўнікоў унівэрсытэта і тры зьнешнія экспэрты: з ФРГ, Люксембурга і Швэцыі.
Камісія атрымала больш за 120 заявак.

З 17 выбраных кандыдатаў 15 зьяўляюцца сябрамі цяперашняга прафэсарска-выкладчыцкага складу ЭГУ. Іх імёны апублікаваныя на сайце ЭГУ.

Цяпер ЭГУ рыхтуецца да ўнутранага конкурсу сярод цяперашніх выкладчыкаў на заняцьце пасадаў у эквіваленце да 40 поўных ставак.

«Адбор выкладчыкаў на гэтыя пасады будзе залежаць ад патрэбаў унівэрсытэцкай нагрузкі. Унівэрсытэт зьбіраецца прапанаваць выбраным выкладчыкам працоўныя дамовы на 2-гадовы тэрмін»,— паведамляе прэсавая служба ЭГУ.
Плятформа «За новы ЭГУ» крытыкавала ўмовы правядзеньня конкурсу сярод выкладчыкаў.
XS
SM
MD
LG