Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск прыедуць расейскія «Тыгры», «Іскандэры» і «С-400»


Новыя расейскія бронемашыны «Тыгр», на якіх расейскія войскі акупавалі ўкраінскі Крым, пройдуць парадам па менскіх вуліцах разам зь іншай расейскай вайсковай тэхнікай і салдатамі.

Расейская калёна прыбудзе для ўдзелу ў парадзе на дзень Незалежнасьці 3 ліпеня ў Менску.

Пра гэта паведамляе вайсковая газэты «Во славу Родины».

«Чакаецца, што расейцы прадставяць тры калёны сучаснай вайсковай тэхнікі: бронеаўтамабілі падвышанай праходнасьці ГАЗ-2230 „Тыгр“, апэратыўна-тактычныя ракетныя комплексы» Іскандэр" і зэнітныя ракетныя сыстэмы вялікай і сярэдняй далёкасьці «С-400».

Плянуецца, што расейская тэхніка прыбудзе ў Беларусь у канцы чэрвеня і будзе задзейнічаная ўжо ў генэральнай рэпэтыцыі параду.

Усяго ў вайсковым парадзе ў Дзень Незалежнасьці прымуць удзел звыш трох тысяч чалавек, каля 150 адзінак тэхнікі і больш за 35 паветраных судоў, паведамляе афіцыйнае выданьне Мінабароны Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG