Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня пачаліся выбары ў Эўрапейскі парлямэнт, якія будуць доўжыцца чатыры дні.

Права голасу маюць каля 400 мільёнаў чалавек. Першымі ў 28 дзяржавах-сябрах Эўразьвязу будуць галасаваць выбаршчыкі Вялікабрытаніі і Нідэрляндаў.

Эўрапейцы выберуць 751 дэпутата на пэрыяд кадэнцыі з 2014-га да 2019 года. Дзяржавы-сябры Эўразьвязу маюць рознае прадстаўніцтва ў залежнасьці ад колькасьці насельніцтва.

Найбольш дэпутатаў прадстаўляюць Нямеччыну (96), Францыю (74), а таксама Вялікабрытанію і Італію (па 73). Малыя краіны ( Кіпр, Мальта, Эстонія і Люксэмбург) дэлегуюць па шэсьць дэпутатаў.

Пасьля ўвядзеньня палажэньняў Лісабонскай дамовы 2009 года Эўрапарлямэнт мае больш паўнамоцтваў, у прыватнасьці, наўпросты ўплыў на прызначэньне прэзыдэнта Эўракамісіі.
XS
SM
MD
LG