Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бізнэс-эліта Захаду ігнаруе форум Пуціна


Уладзімер Пуцін

Уладзімер Пуцін

У Пецярбургу сёньня адкрываецца міжнародны эканамічны форум.

Сёлета форум пройдзе на фоне пахаладаньня адносінаў паміж Расеяй і Захадам з-за сытуацыі ва Ўкраіне. Многія заходнія кампаніі адмовіліся ад паездкі ці адправілі на форум не кіраўнікоў, а мэнэджэраў больш нізкага ўзроўню.

Не будзе сярод удзельнікаў форуму кіраўнікоў амэрыканскіх кампаній Goldman Sachs, PepsiCo, Morgan Stanley, Visa, Citigroup і некаторых іншых. Так яны дэманструюць сваё стаўленьне да анэксіі Расеяй Крыму і ролі Масквы ва ўкраінскім крызісе. Нямецкія Deutsche Bank, Siemens і энэргетычны гігант EON пацьвердзілі 21 траўня, што іх кіраўнікі таксама не паедуць у Санкт-Пецярбург. Раней пра такое рашэньне абвясьцілі кіраўнікі яшчэ трох дзясяткаў іншых міжнародных кампаній.

Кіраўнік нямецкага канцэрна Siemens Джо Кезер адкрыта заявіў, што не паедзе ў Пецярбург паводле палітычных прычын.

Форум пройдзе пад дэвізам «Умацаваньне даверу ў эпоху пераўтварэньняў». Чакаецца, што пленарнае пасяджэньне пад такой назвай адкрые 23 траўня прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін.

Урад ЗША зьвярнуўся да амэрыканскіх бізнес-лідэраў з прапановай адмяніць удзел у гэтым форуме. Офіс канцлера ФРГ Ангелы Мэркель заявіў, што яе ўрад не рабіў ніякіх рэкамэндацый адносна ўдзелу прадстаўнікоў нямецкіх кампаній.
XS
SM
MD
LG