Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Незалежны СМІ на Кубе папрацаваў толькі пару гадзін


Сёньня на Кубе. Ілюстрацыйнае фота

Сёньня на Кубе. Ілюстрацыйнае фота

Інтэрнэт-газету «14ymedio», створаную вядомым на Кубе блогеркай- дысыдэнткай Ёані Санчас, заблякавалі празь некалькі гадзін пасьля запуску.

Паводле розных зьвестак, газэта пасьпела папрацаваць ад паўтары да трох гадзін, перш чым сайт быў узламаны.

Цяпер пры спробе зайсьці на сайт выданьня на тэрыторыі Кубы карыстальнікаў перанакіроўваюць на партал з заявамі аб прадажнасьці Санчас.

Раней 38-гадовая Санчас распавяла, што выданьне будзе спэцыялізавацца на навінах аб краіне, аднак ня стане плятформай для пастаяннай крытыкі дзяржавы.

Газэта, на задуму блогеркі, павінна даваць інфармацыю, якая дапаможа кубінцам больш адказна прымаць рашэньні.
XS
SM
MD
LG