Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія спэцслужбы ўважліва сочаць за перамяшчэньнямі сяброў украінскіх праварадыкальных групаў праз расейскую мяжу, паведаміў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін.

«Ужо ёсьць затрыманыя ў Расеі», — сказаў Пуцін сёньня ў Шанхаі.

Супрацоўнікі ФСБ, паводле ягоных словаў, дастаткова ўважліва сочаць за іхнімі перамяшчэньнямі і ва Ўкраіне, і калі яны пераходзяць расейскую мяжу.

Падрабязнасьцяў Пуцін не падаў.

11 траўня ў Крыме супрацоўнікі ФСБ затрымалі ўкраінскага кінарэжысэра Алега Сянцова, які браў удзел у грамадзкім руху «Аўтамайдан».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG