Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Яўка па Ўкраіне будзе каля 85 працэнтаў», — кіеўскі палітоляг


Віктар Каспрук
Віктар Каспрук

Кіеўскі палітоляг Віктар Каспрук падзяліўся са Свабодай сваімі прагнозамі наконт таго, як пройдуць выбары ў Данецкай і Луганскай абласьцях, а таксама спрагназаваў лічбу яўкі, якая на яго думку будзе на прэзыдэнцкіх выбарах 25 траўня.

— Як будуць праходзіць выбары ў Данецкай і Луганскай абласьцях, дзе ўжо цяпер шэраг выбарчых участкаў захоплены сэпаратыстамі?

— Нягледзячы на пастаянныя баявыя дзеяньні і захопы выбарчых участкаў у гэтых абласьцях, выбары ва Ўкраіне пройдуць. Будзе шмат назіральнікаў з заходніх краінаў, і відавочна, што ў сьвеце выбары будуць прызнаныя. Але таксама наперад зразумела, што Расея іх не прызнае. Гэтыя захопы выбарчых камісіяў — сярод таго, што робіць Расея, каб сарваць выбары ў Данецкай і Луганскай вобласьці і не прызнаваць выбараў ва ўсёй Украіне. Аднак баевікі кантралююць толькі частку тэрыторыі гэтых абласьцей. Як мне падаецца, ня большую. Таму ёсьць шанец, што тая частка, якая не акупаваная і зможа прагаласаваць, пераважыць.

— Як увогуле можа быць, што некалькі чалавек прыходзяць і захопліваюць участковую камісію? Чаму няма міліцыянтаў ці салдатаў, якія ахоўваюць выбарчыя камісіі?

— Справа ў тым, што пасьля прэзыдэнцтва Віктара Януковіча Ўкраіна стала практычна падрыхтаванай для здачы яе ў рукі Расеі. Таму цяпер даводзіцца і Службу бясьпекі, і армію, і міліцыю практычна фармаваць з нуля. Яна наўмысна была даведзеная да такога стану недзеяздольнасьці. Гэта яшчэ і пры тым, што Ўкраіна апошнія 23 гады рабавалася алігархамі. Таму калі камусьці гэта падаецца дзіўным, дык тут трэба рабіць зьніжку на гэтыя фактары і на тое, што цяпер Украіна ў стане вайны з Расеяй, а значыць — надзвычай аслабленая.
Цяпер даводзіцца і Службу бясьпекі, і армію, і міліцыю практычна фармаваць з нуля. Яна наўмысна была даведзеная да такога стану недзеяздольнасьці

— Чаму такая слабая абарона на мяжы з Расеяй?

— Зноў жа, трэба разумець, што апошнія 23 гады ўсе асноўныя памежныя сілы былі кінутыя на ўзмацненьне заходняй мяжы Ўкраіны. Я лічу гэта вялізнай памылкай і не разумею, чаму ні Леанід Кучма, ні Віктар Юшчанка не пачалі працаваць па ўсходняй мяжы. Таму да гэтага канфлікту з Расеяй мяжы з гэтай дзяржавай — а гэта 2000 кілямэтраў — Украіна ня мела. Вядома, гэтая мяжа павінна быць цалкам закрытая. Таксама трэба не забываць, што вялікая частка міліцыі і супрацоўнікаў СБУ на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей альбо займае нэўтральную пазыцыю, альбо ідзе на супрацу з баевікамі.

— Якая будзе агульная яўка на выбарах? І што будуць рабіць людзі ў Данецкай і Луганскай абласьцях, калі, прыйшоўшы на выбары, пабачаць захопленыя будынкі ўчастковых камісіяў?

— Людзі, якія зарэгістраваныя на тэрыторыі, кантраляванай сэпаратыстамі, змогуць прагаласаваць у суседніх гарадах. Я думаю, што гэтыя тэхнічныя пытаньні будуць вырашаныя. А ўся Ўкраіна прагаласуе, я думаю, што яўка будзе працэнтаў 80–85. І паколькі ўжо зараз вельмі шмат міжнародных назіральнікаў, я перакананы, што выбары адбудуцца.

Справа ў тым, што сытуацыя, якая цягнецца апошнія месяцы, выклікала неймаверную хвалю патрыятызму, якога мы ня бачылі з канца 80-х гадоў. Украінцы зноў адчулі сябе нацыяй, каб чарговы раз падняцца з попелу нацыянальнага зьнішчэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG