Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украінскія сьцягі залуналі над Чэхіяй (ВІДЭА)


У сераду больш за 60 гарадоў і паселішчаў ў Чэхіі вывесілі ўкраінскія сьцягі. Да акцыі ў знак салідарнасьці з народам Украіны далучылася Прага, Оламоўц, Градэц Краловэ, Мелнік, Чэска Ліпа, многія іншыя населеныя пункты па ўсёй Чэхіі.

Як сказаў Радыё Свабода мэр Прагі Томаш Гудэчэк, падтрымку Украіне чэхі выказвалі адразу пасьля першых дэманстрацыяў на кіеўскім Майдане.

«Тое, што адбываецца на Майдане, нам неабыякава», — адзначыў мэр чэскай сталіцы.
XS
SM
MD
LG