Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У суботу — жывая трансьляцыя «Пакаленьня Jeans» Свабоднага Тэатру


У суботу 24 траўня на сайце svaboda.org адбудзецца жывая трансьляцыя спэктаклю Беларускага Свабоднага тэатру «Пакаленьне Jeans» з фэстывалю Neat у брытанскім Нотынгеме.

Гэты спэктакль, створаны ў 2006 годзе, прадстаўляў Беларусь на фэстывалях і ў гастрольных турах Свабоднага Тэатру ў Бэльгіі, Вялікабрытаніі, Гішпаніі, Грэцыі, ЗША, Італіі, Літве, Нарвэгіі, Нідэрляндах, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швэцыі.

Спэктакль «Пакаленне Jeans» быў высока ацэнены крытыкамі ва ўсіх краінах, дзе быў паказаны. Найвышэйшымі адзнакамі яго ўганаравалі выданьні The New York Times, The Guardian, Independent, Le Monde, і многія іншыя.

Спэктакль заснаваны на рэальных фактах. Аўтар — Мікалай Халезін (пры ўдзеле Натальлі Каляды).

Пачатак трансьляцыі а 20.00 паводле менскага часу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG