Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін падпісаў газавую дамову з Кітаем


Уладзімір Пуцін і Сі Цьзіньпін

Уладзімір Пуцін і Сі Цьзіньпін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў з Кітаем шматмільярдную дамову аб пастаўках газу на 30 гадоў.

Дамова паміж расейскім «Газпромам» і Кітайскай нацыянальнай нафтавай карпарацыяй (CNPC) рыхтавалася 10 гадоў. Галоўныя спрэчкі вяліся вакол цаны. Пра суму, на якую падпісаная дамова, афіцыйна не паведамляецца, але мяркуецца, што яна складае больш за 400 мільярдаў даляраў.

Расея апошнім часам займалася пошукам альтэрнатыўных рынкаў энэргіі для продажу газу з прычыны магчымых эўрапейскіх санкцыяў у сувязі з крызісам ва Ўкраіне.

Пасьля абвяшчэньня гэтай навіны акцыі «Газпрому» падняліся на 2%.

Пагадненьне, падпісанае на саміце ў Шанхаі, прадугледжвае пастаўку каля 38 мільярдаў кубамэтраў прыроднага газу штогод, пачынаючы з 2018 году.

За апошнія дзесяць гадоў Кітай знайшоў іншых пастаўнікоў. На гэты момант найбольш замежнага газу ў Кітай пастаўляецца з Туркменістану, а летась пачаўся імпарт прыроднага газу зь Бірмы.
XS
SM
MD
LG