Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Свабодным фэсьце» КРАМА прэзэнтуе песьні з новага альбому «Белая вада»


Сёньня ў клюбе «Re: Public» адбудзецца «Свабодны фэст». Выступяць «Крама», Пётар Клюеў Band, гурты «Hurma», «Haina», Сяргей Башлыкевіч і гурт «Leibonik» ды «Recha». Уваход вольны

21 траўня ў клюбе «Re: Public» адбудзецца «Свабодны фэст». З нагоды 60-годзьдзя Радыё Свабода дорыць прыхільнікам беларускага року вялікую сьвяточную імпрэзу з удзелам маладых і ўжо добра вядомых беларускамоўных гуртоў.

Дазвол на правядзеньне канцэрту выдадзены Менскім гарадзкім выканаўчым камітэтам 12 траўня.

Хэдлайнэрам фэстывалю стане легендарны беларускі гурт «Крама», таксама выступяць Пётар Клюеў Band, гурты «Hurma», «Haina», Сяргей Башлыкевіч і гурт «Leibonik» ды «Recha».

Ігар Варашкевіч, лідэр гурту «Крама» абяцае прэзэнтаваць амаль усе песьні з новага альбому:

«Усе хочуць новых песьняў. Нельга ж вечна граць „Гэй там налівай“. Сёньня мы заграем практычна ўвесь новы альбом. Чым ён адрозьніваецца? Прыходзьце, паслухайце. Магчыма, будуць падкладзеныя сэмплы».

Паводле Варашкевіча, новы альбом будзе называцца «Белая вада». Цягам гадзіннага выступу «Крама» прасьпявае і вядомыя гіты.

З новымі і старымі песьнямі выступіць таксама гурт Recha. Вось адзін з апошніх пасьпяховых кліпаў гурту:

Пётар Клюеў дае па некалькі канцэртаў штотыдзень. Сьпявае па-беларуску і па-ангельску. Яго песьня пра Майдан сабрала дзясяткі тысячаў праглядаў на youtube:

HURMA:



Уваход на «Свабодны фэст» будзе бясплатны. Пачатак а 18-й гадзіне.

Першыя 50 чалавек, якія прыйдуць да пачатку імпрэзы, атрымаюць фірмовыя саколкі, флэшкі ці іншыя падарункі ад Радыё Свабода.
XS
SM
MD
LG