Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Акрэсьціна знайшоўся яшчэ адзін футбольны фанат — Яўген Манько


Футбольны фанат Яўген Манько быў затрыманы 8 траўня ў сябе дома.

Суд Савецкага раёну Менску асудзіў яго на 20 сутак адміністратыўнага арышту, які малады чалавек адбывае ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.

Пра гэта 21 траўня Праваабарончаму цэнтру «Вясна» паведаміла маці 20-гадовага хлопца, які зьяўляецца чэмпіёнам Беларусі па чатырох відах адзінаборстваў.

Падрабязнасьці адміністратыўнай справы Яўгена Манько высьвятляюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG