Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа Паліткоўскай. Абвінаваўчы вэрдыкт прысяжных


Абвінавачаныя на працэсе аб забойстве Паліткоўскай

Абвінавачаныя на працэсе аб забойстве Паліткоўскай

У Маскоўскім гарадзкім судзе сёньня на працэсе па справе аб забойстве аглядальніка расейскай «Новай газэты» Ганны Паліткоўскай пракурор назаве пакараньне, якое лічыць справядлівым для абвінавачаных.

Учора калегія прысяжных вынесла абвінаваўчы вэрдыкт у дачыненьні да ўсіх пяці падсудных. На думку прысяжных, абвінавачаньне здолела даказаць, што менавіта Рустам Махмудаў быў выканаўцам забойства. Злачынства ён зьдзейсьніў разам з двума братамі Ібрагімам і Джабраілам, дзядзькам Лом-Алі Гайтукаевым, а таксама з экс-супрацоўнікам міліцыі Сяргеем Хаджыкурбанавым. Ніхто з падсудных віны не прызнаў. Абарона заявіла, што абскардзіць прысуд.

Рэдакцыя «Новай газэты» задаволеная вэрдыктам прысяжных. Аднак лічыць, што казаць аб завяршэньні справы яшчэ рана, паколькі замоўнікі забойства да гэтага часу на волі.

Аглядальніца расейскай «Новай газэты» Ганна Паліткоўская была забітая 7 кастрычніка 2006 году ў пад’езьдзе свайго дому ў Маскве.
XS
SM
MD
LG