Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурт «Ляпіс Трубяцкой» ня возьме ўдзелу ў фэстывалі Next Generation у Ніжнім Ноўгарадзе паводле прычын, якія не залежаць ад гурта і арганізатараў.

Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце гурта.

Гэта ня першы выпадак забароны выступу «Ляпіса Трубяцкога» ў Расеі.

У сакавіку зь ініцыятывы рэгіянальнага аддзяленьня камуністычнай партыі Расеі быў адменены канцэрт у Пскове. Тады камуністы назвалі беларускіх музыкаў «дармаедамі фашыстаў», а таксама заявілі, што ў тэкстах іх новага альбома «Матрошка» «ў самым непрывабным выглядзе прадстаўлена Расея, расейская мова і лідэры Савецкага Саюза». Таксама ў заяве камуністаў адзначалася, што «Сяргей Міхалок вызначыўся нядаўна выступамі на Эўрамайдане, дзе падтрымаў дзяржаўны пераварот ва Ўкраіне».

Пасьля скасаваньня канцэрту ў Пскове, не адбыўся яшчэ адзін заплянаваны канцэрт — у Цюмені.

У красавіку 2014 дэпутат Дзярждумы ад фракцыі ЛДПР Раман Худзякоў накіраваў зварот у генпракурору РФ з просьбай праверыць выказваньні лідэра гурта Сяргея Міхалка на экстрэмізм.


На пачатку вясны лідэр гурта Сяргей Міхалок абвесьціў, што зь верасьня «Ляпіс Трубяцкі» спыняе сваё існаваньне, але зьбіраецца адыграць усе заплянаваныя да гэтага часу канцэрты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG