Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Бясьпекі ААН у закрытым рэжыме абмяркуе крызыс ва Ўкраіне


Пра закрытае паседжаньне інфармуе афіцыйны сайт арганізацыі. Кансультацыі пачнуцца а 17-й вечара паводле менскага часу.


Перад дыпляматамі з 15 краінаў выступіць памочнік генэральнага сакратара ААН па правах чалавека Іван Шымановіч, які каардынуе працу назіральнікаў ва Ўкраіне.

Сябры Рады бясьпекі таксама абмяркуюць падрыхтоўку да прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне.

Расея вінаваціць Шымановіча ў неаб’ектыўным асьвятленьні сытуацыі ва Ўкраіне.

Прадстаўніку РФ у ААН Віталь Чуркін на паседжаньнях Рады Бясьпекі пярэчаць дыпляматы ЗША, Вялікай Брытаніі і Францыі. Кітай займае па ўкраінскім пытаньні нэўтральную пазыцыю.

Часовыя сябры Рады бясьпекі (сярод якіх Аўстралія, Аргенціна, Люксэмбург) крытычна ставяцца да дзеяньняў і выказваньняў Расеі адносна Ўкраіны.

Рады бясьпекі ААН ня можа прыняць абавязковага да выкананьня рашэньня па Ўкраіне.

Расея выкарыстоўвае права вета на любыя рашэньні па гэтым пытаньні.
XS
SM
MD
LG