Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне 10 тысячаў унутраных уцекачоў


Колькасьць унутраных уцекачоў з Крыму і ўсходу Ўкраіны дасягнула 10 тысячаў, паведамляе Ўправа Вярхоўнага камісару ААН у справах бежанцаў.

Па дадзеных арганізацыі, унутранае перамяшчэньне ва Ўкраіне пачалося перад сакавіцкім рэфэрэндумам у Крыму і з таго часу стабільна расьце. Статыстыка па перамешчаным асобам складаецца на падставе дадзеных ад органаў мясцовай улады.

Ёсьць людзі, якія ўцякалі двойчы: спачатку з Крыму, а затым — з усходу Ўкраіны.

Бальшыня перамешчаных асобаў — гэта крымскія татары, зь нядаўнага часу павялічылася колькасьць этнічных украінцаў, расейцаў і прадстаўнікоў зьмешаных сем’яў.

Сама мала траціна ўцекачоў — гэта дзеці.

Бальшыня сем’яў пераяжджаюць у цэнтральную (45%) і заходнюю Ўкраіну (26%), перадае УНІАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG