Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прынц Чарльз: Пуцін як Гітлер


Прынц Чарльз, які знаходзіцца зь візытам у Канадзе, параўнаў прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна з Адольфам Гітлерам.


Камэнтуючы ў прыватнай гутарцы палітыку Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны і анэксію Крыму, прынц Валійскі заўважыў: «І цяпер Пуцін робіць амаль тое ж самае, што рабіў Гітлер».

Мэрыэн Фэргюсон, якая страціла падчас Галякосту сваякоў і якая праводзіла для прынца Чарльза экскурсію па канадзкаму музэю іміграцыі ў Галіфаксе, пацьвердзіла BBC, што прынц сапраўды сказаў ёй такую фразу.

«Ён спытаў, калі я прыехала ў Канаду. Я сказала, у 1939 годзе. Ён кінуў фразу, што цяпер Пуцін робіць некаторыя рэчы, якія раней рабіў Гітлер. Я пагадзілася з прынцам: вы бачыце, як ён захоплівае краіны гэтак жа, як гэта рабіў Гітлер. Прынц асабліва і не казаў нічога пра саму Расею», — заявіла Фэргюсон.

6 чэрвеня, у гадавіну высадкі саюзных войскаў у Нармандыі, на ўрачыстых мерапрыемствах у Францыі заплянавана сустрэча прынца Чарльза з прэзыдэнтам Пуціным, сьцьвярджае Daily Mail.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG