Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Данецку сэпаратысты абстралялі верталёт


Баевікі самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» са стралковай зброі абстрэльвалі верталёт, які кружыў над цэнтрам Данецку.

Пра гэта паведамляе данецкі інфармацыйны партал «Остров».

Верталёт зрабіў два кругі, і кожны раз, калі ён пралятаў над цэнтрам гораду, па ім пачыналі страляць.

Сёньня ў Данецку і вобласьці з ініцыятывы арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці праходзіць папераджальны пратэст-мітынг супраць дэстабілізацыі сытуацыі ў Данбасе, супраць гвалту і хаосу, бандытызму і марадэрства. Прадпрыемствы рэгіёну выйшлі на папераджальны страйк, а аўтамабілісты падтрымалі акцыю гукамі клаксонаў.
XS
SM
MD
LG