Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узброеныя людзі захапілі адну з участковых камісіяў, што ўваходзіць у 59-ю выбарчую акругу з цэнтрам у Марыюпалі.

Пра гэта «Ўкраінскай праўдзе» паведаміў прэсавы сакратар украінскага Цэнтравыбаркаму Канстанцін Хіўрэнка.

«Паводле стану на 11 гадзін адну з участковых камісіяў 59-й акругі захапілі ўзброеныя людзі», — сказаў ён.

Ён дадаў, што аднаму зь сябраў гэтай камісіі нанесеныя цялесныя пашкоджаньні.

На 11 траўня ва Ўкраіне прызначаныя выбары прэзыдэнта.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG