Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску пачалі збор сродкаў на помнік Васілю Быкаву


Васіль Быкаў

Васіль Быкаў

Напярэдадні 90-х угодкаў Васіля Быкава створана ініцыятыўная група па зборы сродкаў на помнік пісьменьніку ў Віцебску.

З прапановай усталяваць помнік выступілі шараговыя гараджане.

Ініцыятыўная група зьвяртаецца да жыхароў Віцебшчыны і ўсёй Беларусі, а таксама да грамадзян іншых краін з просьбай узяць удзел у гэтай дабрачыннай акцыі. Індывідуальныя і калектыўныя ахвяраваньні можна пералічваць на адмысловы рахунак:

№ 3015095280016, МФО 150801635 у філіяле № 200 ААТ «АСБ «Беларусбанк», г.Віцебску, з пазнакаю «На помнік Быкаву».

Ідэя выказвалася ўжо не аднойчы: з прапановай узьвесьці помнік сусьветна вядомаму пісьменьніку, ураджэнцу Віцебшчыны, выступала Віцебская абласная рада Таварыства беларускай мовы. Да мінулых юбілеяў Васіля Быкава выказваліся і іншыя прапановы: назваць імем Васіля Быкава вуліцы ў Менску, Горадні, Віцебску і Ўшачах, адкрыць мэмарыяльную шыльду на доме ў Менску, дзе жыў пісьменьнік, выдаць канвэрты з партрэтам Васіля Быкава, стварыць музэйную экспазыцыю, прысьвечаную пісьменьніку, у Нацыянальным гістарычным музэі, Віцебскім і Гарадзенскім абласных музэях. Аднак гэтыя прапановы дагэтуль не ажыцьцявіліся.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG