Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзведзеў: Расея не давала гарантыяў цэласнасьці Ўкраіны


Дзьмітры Мядзьведзеў

Дзьмітры Мядзьведзеў

Расея ня можа і не зьбіраецца гарантаваць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, паколькі ніколі ня брала на сябе падобных абавязаньняў, заявіў прэм’ер-міністар Дзьмітры Мядзьведзеў у інтэрвію агенцтву Bloomberg.

Пра гэта паведамляе BBC.

«Мы нічога нікому не павінны гарантаваць, таму што мы ніколі ня бралі на сябе ніякіх абавязаньняў на гэтую тэму, але мы зыходзім з таго, што самая галоўная задача — супакоіць сытуацыю на тэрыторыі Ўкраіны, а не гарантаваць нешта камусьці», — заявіў расейскі прэм’ер.

Пры гэтым, паводле словаў Мядзьведзева, сьцьвярджэньні пра намеры Расеі далучыць да сябе якую-небудзь частку Ўкраіны — прапаганда, а параўнаньне з сытуацыяй у Крыме недарэчнае.

Расейскае дыпведамства таксама заяўляла, што Расея ня брала на сябе абавязаньняў прымушаць частку Ўкраіны заставацца ў яе складзе насуперак волі мясцовага насельніцтва, а «палажэньні Будапэшцкага мэмарандуму не распаўсюджваюцца на абставіны, якія сталі вынікам дзеяньняў унутрыпалітычных або сацыяльна-эканамічных фактараў».

Згодна з Будапэшцкім мэмарандумам ад 1994 году пра бязьядзерны статус Украіны ЗША, Расея і Вялікабрытанія абавязаліся выступіць у якасьці краін- гарантаў сувэрэнітэту і бясьпекі Ўкраіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG