Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі ў Данбасе вядуць начныя абстрэлы ўкраінскіх салдат


Тэрарысты ў чарговы раз абстралялі зь мінамётаў пазыцыі ўкраінскіх сілавікоў у Славянску на гары Карачун.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва УНІАН са спасылкай на кіраўніка групы «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітрыя Тымчука.

Абстрэл традыцыйна вёўся з жылых кварталаў горада.

Дзмітры Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў:

«Абстрэл вёўся, па сталай для тэрарыстаў „традыцыі“, з жылых кварталаў горада. Чацьвёра сілавікоў паранены».

Паводле словаў Тымчука, параненых украінскіх вайскоўцаў адразу эвакуявалі з дапамогай верталётаў.

Таксама на Харкаўшчыне ў лесе паміж Ізюмам і Славянскам невядомыя напалі на намётавы лягер украінскіх вайскоўцаў, якія выконваюць баявыя задачы ў рамках антытэрарыстычнай апэрацыі.

У выніку трохгадзіннага бою загінуў мужчына ў цывільным, які мог быць правадніком нападнікаў.

Стратаў з боку ўкраінскай арміі ў выніку абстрэлу няма. Колькі ж пацярпела праціўнікаў — невядома.
XS
SM
MD
LG