Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыюпальскія мэталюргі пачынаюць страйк супраць сэпаратызму


Страйк працягнецца да таго часу, пакуль абстаноўка ў рэгіёне не стабілізуецца, заявілі генэральныя дырэктары прадпрыемстваў групы «Метінвэст» Юры Зінчанка і Энвэр Цкіцішвілі.

А 12-й паводле мясцовага часу прагучыць гудок, пасьля якога на прадпрыемствах групы «Метінвэст» спыніцца праца ў неасноўных цэхах прадпрыемстваў групы Метінвест.

Адновіцца праца ў гэтых цэхах і падразьдзяленьнях толькі ў 15.00, перадае УНІАН.

Раньней кіраўнік кампаніі СКМ, украінскі бізнэсовец Рэнат Ахметаў заклікаў працоўных сваіх прадпрыемстваў выйсьці на папераджальны страйк супраць сэпаратызму і падкрэсьліў, што дзеяньні ўзброеных сэпаратыстаў зьяўляюцца «барацьбой супраць Данбасу».

Пра гэта гаворыцца ў экстранай заяве Ахметава ў эфіры тэлеканалу «Ўкраіна».



«Сёньня марыупальцы хацелі правесьці марш міру. І як мне сказалі, што на акцыю зьбіраліся выйсьці больш за 50 тысяч чалавек. І гэта — толькі ў адным Марыюпалі, а па Данбасу сёньня гатовы выйсьці мільёны. Чаму? Таму што людзі стаміліся жыць у страху. Стаміліся жыць у тэроры. Стаміліся выходзіць на вуліцы і трапляць пад кулі. Па Данбасу ходзяць з аўтаматамі, гранатамётамі, у гарадах бандытызм і марадзёрства. Гэта хіба мірнае жыцьцё? Гэта хіба моцная эканоміка? Гэта хіба годная праца і годны заробак? Не! І менавіта таму людзі хацелі выйсьці на марш міру», — заявіў Ахметаў.

«Я хачу сказаць усім: нас не запалохаць, нас не спыніць. Нікому, у тым ліку, тым, хто называе сябе нейкай Данецкай рэспублікай. Хто чуў пра яе? Хто ведае імёны лідэраў ДНР? Што яны зрабілі для Данбаса? Не! Гэта барацьба супраць Данбаса! Гэта — генацыд Данбасу», — лічыць бізнэсовец.

Таму Ахметаў заклікаў працоўных Данбасу правесьці папераджальны страйк па ўсім рэгіёне.

«Я заклікаю ўсе працоўныя калектывы выйсьці заўтра на папераджальны пратэст па месцы працы. І гэты мітынг пачнецца заўтра апоўдні па гудку, які прагучыць на ўсіх прадпрыемствах Данбасу ў падтрымку міру і супраць кровапраліцьця. І пакуль мір не запануе, штодня ў 12-00 па ўсім Данбасу будзе гучаць такі гудок».

Ахметаў таксама заклікаў «ўсіх аўтамабілістаў, усіх патрыётаў нашага краю далучыцца да гэтай акцыі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG