Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зборная Беларусі па хакеі датэрмінова, за тур да заканчэньня папярэдняга раунду, выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату сьвету. 19 траўня каманда Беларусі зь лікам 3:1 абыграла Латвію і паднялася на другое месца ў групе В.

Сустрэча прайшла на «Менск-Арэне». За матчам сачылі 14 531 гледач. Гэта новы рэкорд наведвальнасьці чэмпіянату сьвету. У першую тройку па гэтым паказчыку ўваходзяць матчы Беларусь-Нямеччына (17 траўня; 14.478) і Беларусь-Фінляндыя (15 траўня; 14.447).

На апошняй хвіліне матча матча пры ліку 2-1 латвійцы забілі гол, але ён ня быў залічаны з-за таго што латыскі гулец знаходзіўся ў штрафной плошчы брамніка. Рашэньне судзьдзі абурыла латыскую зборную, якая падала пратэст, але Міжнародная фэдэрацыя хакею прызнала рашэньне судзьдзі правільным. Тым не меней спрэчкі сярод заўзятараў аб тым, ці быў гол, працягваюцца.

Цяперашні выступ для беларускай зборнай зьяўляецца лепшым на чэмпіянатах сьвету пасьля 2009 году. У 2010-м яна заняла выніковае 10-е месца, а наступныя тры гады нязьменна фінішавала на 14-й пазіцыі, адзначае БелаПАН.









Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG