Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Праваабаронцу вызваліў старшыня Швэдзкай фэдэрацыі хакею


У Менску ля ўваходу на «Чыжоўка-арэну» быў затрыманы кіраўнік швэдзкай праваабарончай арганізацыі Civil Rights Defenders Робэрт Хорд. Супрацоўнікі аховы канфіскавалі ў яго адмысловы хакейны швэдар з надпісам «Bialiatski 33».

Менавіта столькі месяцаў за кратамі правёў яго калега-праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Робэрт Хорд намерваўся падарыць гэты сымбалічны швэдар старшыні Швэдзкай фэдэрацыі хакею Крыстэру Энглунду.

Пасьля затрыманьня праваабаронцу ўчынілі падвойны агляд, з сумкі ў яго дасталі швэдар з надпісам «Bialiatski 33». Робэрта Хорда дапамог вызваліць старшыня Швэдзкай фэдэрацыі хакею. Пасьля гэтага праваабаронца змог трапіць на хакейны матч Італія — Швэцыя. Аднак швэдар застаўся ў супрацоўнікаў аховы.

«Хорд хацеў падарыць Крыстэру Энглунду гэты швэдар, каб распавесьці, на якім фоне адбываецца чэмпіянат у Беларусі. Пра прыезд Робэрта ведалі, была інфармацыя ў інтэрнэце, што ён едзе падтрымаць свайго калегу Бяляцкага і вязе адмысловы швэдар для старшыні Швэдзкай фэдэрацыі хакею. Апошні раз Хорд быў у Беларусі ў сьнежні 2010 года, пасьля гэтага яму забаронілі ўезд у Беларусь. Відаць, яго знаходжаньне ў Меснку знаходзіцца пад нейкім адмысловым кантролем», — распавяла карэспандэнту Свабоды праваабаронца Тацяна Равяка.
XS
SM
MD
LG