Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Россия» паказала «баі пад Славянскам», зьнятыя ў Кабардзіна-Балкарыі


Дзьмітры Кісялёў: Гэта памылка, а не маніпуляцыя.

Дзьмітры Кісялёў, намесьнік дырэктара Ўсерасейскай дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі, выключыў магчымасьць маніпуляцыі ў сюжэце пра Ўкраіну, які зьявіўся ў вечаровым выпуску навінаў на тэлеканале «Россия 1» на мінулым тыдні.

16 траўня «Россия 1» паказала рэпартаж аб баях пад Славянскім. У сярэдзіне матэрыялу зьявіліся кадры з сюжэту расейскіх журналістаў двухгадовай даўнасьці аб антытэрарыстычнай апэрацыі ў Кабардзіна-Балкарыі.

«Кожны дзень працягваюць гінуць мірныя жыхары. Недалёка ад Славянска нацыянальная гвардыя расстраляла мужчыну. Каля цела дэманстратыўна пакінулі зброю, даючы зразумець, што забілі ворага» – сказаў карэспандэнт навінаў на тэлеканале «Россия 1», калі на экране дэманстраваўся труп, побач зь якім ляжаў пісталет, а ў куце экрану высьвечваўся надпіс «Данецкая вобласьць».

«У гэтым сюжэце была зробленая памылка, але памылкі магчымыя. Усе грэшныя пад Месяцам. Я гэты сюжэт не глядзеў, але тое, што там было – гэта памылка. Памылка, але ні ў якім разе не маніпуляцыя» – цытуе Кісялёва інтэрнэт выданьне slon.ru.
XS
SM
MD
LG