Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 траўня: 60 гадоў Радыё Свабода; хакей Беларусь-Расея


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАДЗЕІ ДНЯ


У эфіры нашага радыё тры гадзіны жывога эфіру, прысьвечанага 60-годзьдзю беларускай службы Радыё Свабода.


На чэмпіянаце сьвету па хакеі ў Менску пройдуць гульні: у «Чыжоўка-Арэне» — Нарвэгія-Канада (12.45); Данія-Славаччына (16.45); Чэхія-Францыя (20.45); у «Менск-Арэне» — Нямеччына-ЗША (12.45); Латвія-Швэйцарыя (16.45); Расея-Беларусь (20.45).

У Галерэі сучаснага мастацтва «Ў», мэдыяпраект «pARTisan» пры падтрымцы мультымэдыйнага часопісу 34mag. net запрашае на прагляд фільму «Строгі юнак», рэж. Абрам Роом, 1936. Пачатак у 19.00.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

325 — адкрыўся Нікейскі сабор, першы агульны сабор хрысьціянскай царквы.

1654 — пачалася самая разбуральная і самая крывавая за ўсю гісторыю Беларусі трынаццацігадовая вайна з Маскоўскай дзяржавай, якая забярэ жыцьці кожнага другога жыхара тагачаснай Беларусі.

1902 — Куба здабывае незалежнасьць ад ЗША. 20 траўня стала Днём незалежнасьці гэтай астраўной дзяржавы.

1954 — у Мюнхэне пачала вяшчаньне беларуская сэкцыя Радыё Вызваленьне (цяпер беларуская служба Радыё Свабода). Першую беларускамоўную перадачу рыхтавалі Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Пятро Сыч, Сымон Кандыбовіч, Янка Ліманоўскі, Лявон Карась.

1983 — першыя публікацыі пра вірус імунадэфіцыту чалавека ў часопісе «Science», зробленыя Робэртам Гало і, незалежна ад яго, Люкам Мантанье.

У гэты дзень нарадзіліся:

1799 — Анарэ дэ Бальзак, францускі пісьменьнік.

1882 — Сігрыд Унсэт, нарвэская пісьменьніца, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1928 году.

1902 — беларускі паэт Язэп Пушча.

1944 — ангельскі рок-сьпявак Джо Кокер.

У гэты дзень памерлі:

1918 — беларускі пісьменьнік Карусь Каганец.

2012 — Робін Гіб, брытанскі сьпявак і аўтар песень, адзін з заснавальнікаў гурту «Bee Gees».

2013 — Рэй Манзарэк, клявішнік і адзін з заснавальнікаў гурту «The Doors».


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«У тапаграфіі кут, мераны ўправа ад магнітнай поўначы, завецца азымутам. Азымут паказвае нам напрамак простага маршу да мэты. Зьмераны на карце кут досыць добра запамятаць — пасьля, гледзячы на стрэлку компасу, можна ў дзень і ў ночы ісьці проста да мэты.

Мы — беларускія эмігранты, маем свой зьмераны і добра запамятаны азымут ад месца нашага прабываньня да нашай мэты — Беларусі. І гэты азымут мы завём азымутам сэрца. Залежна ад нашага месца лічбы азымуту мяняюцца: і так, азымут з Аўстраліі іншы, чым з Англіі, а яшчэ іншы з Канады, але мэта застаецца адна і тая самая — дарагі, родны, паняволены наш край.»

«Азымут сэрца», першая беларускамоўная перадача Радыё Вызваленьне, 20 траўня 1954 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG