Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік НАТО заклікае павялічыць выдаткі на абарону


Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн сказаў, што альянс ня бачыць «якіх-колечы доказаў», што Расея пачала адводзіць войскі з украінскай мяжы, пра што сёньня заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін.

Выступаючы на прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі, Расмусэн адзначыў, што дзеяньні Расеі ва Ўкраіне стварылі «цалкам новую сытуацыю бясьпекі ў Эўропе» і выклікалі «сур’ёзную заклапочанасьць» у краінах-сябрах НАТО на ўсходнім рубяжы альянсу. Паводзіны Масквы, паводле кіраўніка НАТО, сталі «менш прадказальнымі і больш небясьпечнымі».

Расмусэн таксама заклікаў краіны-сябры НАТО да павелічэньня выдаткаў на абарону, сказаўшы, што «наша бясьпека зьяўляецца асновай нашага дабрабыту».

Як мы паведамлялі раней, прэсавая служба Крамля заявіла, што прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін даў каманду міністру абароны Сяргею Шайгу вярнуць войскі, якія знаходзіліся на вучэньнях у Бранскай, Белгарадзкай і Растоўскай абласьцях, у месцы сталай дыслякацыі.
XS
SM
MD
LG