Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускую кнігу прадставяць у Варшаве


22-25 траўня ў Варшаве пройдзе штогадовая міжнародная кніжная выстава Warszawskie Targi Książki, на якой упершыню за некалькі апошніх гадоў будзе дзейнічаць беларускі стэнд.


Як паведамілі Свабодзе ў кнігарні «Логвінаў», мэта стэнда, які называецца Books from Belarus, — прадставіць замежным выдаўцам і кнігарам новыя імёны беларускай літаратуры, пазнаёміць зь яскравымі мастацкімі і публіцыстычнымі выданьнямі, а таксама прадставіць актуальную інфармацыю пра Беларусь і яе культурныя набыткі.

У працы стэнда возьмуць удзел прадстаўнікі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, сярод якіх Альгерд Бахарэвіч, Ева Вежнавец, Артур Клінаў, Андрэй Хадановіч, Літаратурнага Дома «Логвінаў» і моладзевага інтэрнэт-часопіса 34mag.net.
XS
SM
MD
LG