Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін загадаў адвесьці войскі ад мяжы з Украінай. Зноў


Уладзімер Пуцін

Уладзімер Пуцін

Пра гэта паведамляе прэсавая служба Крамля. Паводле яе прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін даў каманду міністру абароны Сяргею Шайгу вярнуць войскі, якія знаходзіліся на вучэньнях у Бранскай, Белгарадзкай і Растоўскай абласьцях ў месцы пастаяннай дыслякацыі.

Акрамя таго, Масква заклікае да неадкладнага спыненьня, як называюць у Крамлі, «карнай апэрацыі» на паўднёвым усходзе Ўкраіны і прапануе шукаць мірныя шляхі ўрэгуляваньня назапашаных праблемаў. Паводле прэсавай службы, Пуцін вітае наладжваньне дыялёгу паміж Кіевам і паўднёва-ўсходняй абласьцямі краіны.

Паводле ацэнак НАТО і ЗША, Расія засяродзіла на мяжы з Украінай каля 40 тысяч вайскоўцаў.

7 траўня прэзыдэнт Пуцін заявіў журналістам, што расейскія войскі адведзеныя ад мяжы з Украінай і знаходзяцца на палігонах, дзе праходзяць вучэньні. Аднак Пэнтагон і НАТО тады абверглі гэтае паведамленьне. Паводле іх зьвестак, расейскія войскі заставаліся на мяжы з Украінай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG