Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваяўнікі атакавалі лібійскі парлямэнт


Ілюстрацыйае фота

Ілюстрацыйае фота

Узброеныя ваяўнікі мяцежнага генэрала Халіфа Хафтара напалі ў нядзелю на парлямэнт Лібіі ў Трыпалі. Прадстаўнікі Хафтара кажуць, што мелі намер арыштаваць дэпутатаў-ісламістаў. Дэпутатаў атрымалася эвакуяваць, частка будынку парлямэнту згарэла.

Напад адбыўся празь некалькі гадзін пасьля таго, як новы прэм'ер-міністар Лібіі Ахмэд Майтык абвясьціў аб фармаваньні новага ўраду.

Лідэр нападнікаў генэрал Хафтар заяўляе, што парлямэнт краіны страціў легітымнасьць і патрабуе перадаць уладу ўстаноўчаму сходу, які нядаўна быў абраны для выпрацоўкі новай канстытуцыі краіны. Сёньня часовы ўрад Лібіі асудзіў напад на парлямэнт і заявіў, што будзе ігнараваць патрабаваньні групоўкі нападнікаў.

Між тым на ўсходзе Лібіі ў горадзе Бэнгазі працягваюцца жорсткія баі паміж атрадамі Хафтара і байцамі мясцовых ісламісцкіх груповак. Паводле дадзеных міністэрства аховы здароўя, з пачатку сутыкненьняў у Бэнгазі 16 траўня загінулі прынамсі 70 чалавек. Сёньня з раніцы невядомыя з сыстэмаў ракетнага агню Град абстралялі аэрапорт Бэнгазі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG