Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Руціна, краіна
недарэчнага хакею,
а тут ніякага няма,
тут сустракае вёска,
вуліца адна,
са сьціплай годнасьцю:
трымае рыцар
меч у руцэ.
Наступнае мястэчка
будзе мець яго
таксама на шчыце,
з адной адрознасьцю:
трымаць свой меч
інакш ён будзе —
як стоячы на варце.

Ты едзеш у Белы —
скарочана прывыклі
на жаргоне называць
свой горад у Беластоку.
У Саколцы дождж,
дзьве стрэлкі:
вуліца Гродзеньска
і — Крэсова.
Кудрыцкая Барбара
выбіраецца
ў эўрапарлямэнт
ад спісу партыі “Пэ-О”.
На сьціплым пастамэнце
сокал з бронзы
перад “ужондам”,
нібы абараняе
ад цыбулін каляровых —
на плошчы не касьцёл,
царква. Статуя перад касьцёлам

Статуя перад касьцёлам


І ў Беластоку дождж,
халодна і “мала чарна”
кава у кардонным
кубку, а за вакном
насупраць “ужонд”
ваяводзкі і паласаты
сьцяг: бела-чырвоны
плюс жоўта-блакітны —
да польскага падшылі
украінскі.
У эўрапарлямэнт
выбары адначасова
з прэзыдэнцкімі
ва Украіне.
Палякам нецікава
хадзіць галасаваць,
а украінцам страшна,
бо ідзе вайна. Помнік Замэнгофу

Помнік Замэнгофу


А ў Беластоку
цэлы дзень
дажджыста і ўтульна,
вялікі голаў
Замэнгофа
трымае ў памяці
Гародні сьцены
і словы выдуманай
мовы.

Мэтамарфозы
з “дзядкам”,
Юзафам Пілсудзкім,
табе здаецца, ён
спусьціўся з пастамэнту,
быў над галовамі,
нароўні з дрэвамі
(ці гэта ты адчуў
сябе вышэй?),
пастаўлены цяпер
бліжэй да пешаходаў,
а некалі стаяў
зусім на бруку,
калі прывезьлі
бронзавым сюды. Помнік Пісудзкаму

Помнік Пісудзкаму


“Лісты з Амэрыкі”
Пячынскага Кшыштофа,
пятнаццаць злотых,
і кубак кавы
у “Спулдзельні”,
якая адначасна
і кавярня, і кнігарня,
размова з выдаўцом. Цягнік на Варшаву

Цягнік на Варшаву


Вакзалу гмах
аперазаны адбіткам
радасьці: палякі
дзесяць год
у Эўразьвязе.
А на чыгунцы
на Варшаву “поцёнг”:
Пагоня на шчыце,
арол над галавой
у рыцара зь мячом.

І зубар з клюшкай
з надпісам ангельскім
на мяжы ў Брузгах:
“You are welcome”.
XS
SM
MD
LG