Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Славянску баевікі стралялі зь дзіцячага саду


Каля горада Славянска Данецкай вобласьці прарасейскія баевікі абстралялі ўкраінскіх вайскоўцаў зь мінамётаў.


У выніку начнога абстрэлу зь мінамётаў украінскіх салдат на гары Карачун, дзе знаходзіцца тэлевежа, адзін салдат загінуў, трое параненыя. Пра гэта паведамляе
Мінабароны Ўкраіны:

«Блокпост ўкраінскіх вайскоўцаў, разьмешчаны ў раёне Славянска быў абстраляны зь мінамёта. Тэрарысты дзейнічалі традыцыйна цынічна і падступна, з засады, разьмешчанай на тэрыторыі дзіцячага садка ў раёне чыгуначнага вакзалу. Баевікі правакавалі вайскоўцаў на адказ, каб прымусіць украінскіх вайскоўцаў разбурыць у выніку абстрэлу дзіцячы сад».

Пасьля абстрэлу ад атрыманых раненьняў загінуў нумар разьліку мінамётнага падразьдзяленьня асобнай аэрамабільнай брыгады Генадзь Бяляк. Яшчэ адзін вайсковец атрымаў раненьні, двое кантужаныя. Пацярпелых сярод мірнага цывільнага насельніцтва няма .

Раней на Луганшчыне баевікі абстралялі трансфарматары, што стала прычынай пажару і спыніла працу фэрасплаўнага завода.
XS
SM
MD
LG